Расіяне пацэлілі ў пяціпавярхоўку ў Крывым Рогу, загінулі людзі
Пацярпелая пяціпавярхоўка ў Крывым Рогу /@dnipropetrovskaODA
Мінулай ноччу па тэрыторыі Украіны быў нанесены чарговы ракетны ўдар. Папярэдне, расіяне ўжылі 14 крылатых ракет Х-101/555, гаворыцца ў ранішняй зводцы Генштаба УСУ. 10 з іх украінцы збілі. Знішчаны і адзін з 10 расійскіх дронаў.
Але ёсць і трапленні. У Крывым Рогу гарэла пяціпавярхоўка. Першапачаткова паведамлялася пра трох пацярпелых і 25 параненых. 19 з іх забралі ў бальніцу. Пазней колькасць загінулых павялічылася до 6. "Гараць кватэры з першага па пяты паверхі. Агонь ахапіў 700 кв м", — пісаў раніцай кіраўнік адміністрацыі Сяргей Лысак. На месцы працуюць ратавальнікі. Пазней стала вя
Расіяне пацэлілі ў Крывым Рогу і па складзе прыватнага прадпрыемства. Тут пацярпелі тры чалавекі. Пад заваламі могуць заставацца яшчэ людзі, кажа Лысак. Іх зараз шукаюць ратавальнікі. Яшчэ чатыры чалавекі пацярпелі на трэцяй лакацыі — тут гарэлі будынак і аўтамабілі. Але гэты пажар ужо патушаны.