Расіяне нанеслі ракетны ўдар па Кіеве
Наступствы ракетнай атакі Кіева 25 сакавіка / ДСНС Украіны
Зранку 25 сакавіка расійскія войскі нанеслі ўдар па Кіеве балістычнымі ракетамі, паведамляе hromadske.ua.
Як заяўляе камандуючы паветраных сіл ВСУ Мікалай Аляшчук, ракеты былі запушчаныя з тэрыторыі часова акупаванага Крыма. Паведамляецца, што супрацьпаветраная абарона збіла ракеты, аднак іх абломкі зваліліся ў розных раёнах украінскай сталіцы.
У Пячэрскім раёне Кіева пры гэтым пацярпелі пяць чалавек. Дваіх з іх, у тым ліку 16-гадовую дзяўчыну, шпіталізавалі.
Таксама былі пашкоджаныя некалькі будынкаў у розных раёнах Кіева.
Наступствы ракетнай атакі Кіева 25 сакавіка / ДСНС Украіны