Расіяне Брэус і Гапонаў не будуць абскарджваць прысуд па справе 19 снежня
Яны былі аштрафаваныя мінскім судом амаль на 6 тысяч долараў кожны.
Расіяне Арцём Брэус і Іван Гапонаў не будуць абскарджваць прысуд. Пра гэта паведамляе РІА "Новости" са спасылкай на Гапонава. "Я вырашыў не абскарджваць прысуд, каб усё гэта хутчэй скончылася", — сказаў ён.
Нагадаем, расіяне былі аштрафаваныя мінскім судом за ўдзел у так званых "масавых беспарадках" на плошчы Незалежнасці 19 снежня мінулага года. Кожны мусіў заплаціць па 17,5 млн рублёў (амаль па 6 тысяч долараў).
Тэрмін падачы касацыйнай скаргі на прысуд заканчваецца 21 сакавіка.