Расіяне атакавалі дронам пасажырскі аўтобус на Днепрапятроўшчыне — 9 загінулых

Аўтобус пасля атакі расійскага дрона

Аўтобус пасля атакі расійскага дрона / t.me/dnipropetrovskaODA

У горадзе Марганец на Днепрапятроўшчыне расійскі дрон-камікадзэ зранку 23 красавіка атакаваў пасажырскі аўтобус.

У аўтобусе, як перадае hromadske.ua са спасылкай на кіраўніка Днепрапятроўскага абласнога савета Мікалая Лукашука, рабочыя ехалі на працу на прадпрыемства. У выніку атакі дзевяць чалавек загінулі, трыццаць атрымалі раненні.

Таксама ў ноч на 23 красавіка расійскія дроны атакавалі некалькі гарадоў Украіны. У Харкава аб'ектамі атакі сталі грамадзянскія аб'екты, успыхнулі маштабныя пажары, былі разбураныя будынкі. Ахвяр і пацярпелых, паводле папярэдніх звестак, няма.

У Палтаве ад абстрэлу пацярпелі жылыя дамы, прадпрыемствы, склады, гаражы. У выніку атакі параненыя тры чалавекі.

У Адэсе таксама атакавалі грамадзянскую інфраструктуру, былі пашкоджаныя жылыя дамы і будынкі прыватных прадпрыемстваў. Параненыя два чалавекі.

Расіяне атакавалі дронам пасажырскі аўтобус на Днепрапятроўшчыне — 9 загінулых
Аўтобус пасля атакі расійскага дрона / t.me/dnipropetrovskaODA
Расіяне атакавалі дронам пасажырскі аўтобус на Днепрапятроўшчыне — 9 загінулых
Аўтобус пасля атакі расійскага дрона / t.me/dnipropetrovskaODA
Расіяне атакавалі дронам пасажырскі аўтобус на Днепрапятроўшчыне — 9 загінулых
Аўтобус пасля атакі расійскага дрона / t.me/dnipropetrovskaODA

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.