Расгвардзейцы з Краснадара адмовіліся паўторна ехаць ваяваць ва Украіну

Расгвардзейцы з Краснадара адмовіліся паўторна ехаць ваяваць ва Украіну

Краснадарскія байцы Расгвардыі, якія ваявалі супраць Украіны ў лютым-красавіку, адмовіліся ехаць туды паўторна. Яны падалі адпаведныя рапарты, калі іх спрабавалі зноў накіраваць ва Украіну, піша сайт "Каўказ.Рэаліі" са спасылкай на крыніцу ў галоўным упраўленні Федэральных войскаў Нацыянальнай гвардыі па Краснадарскім краі. 

Неафіцыйна паведамляеца, што расгвардзейцы незадаволеныя выплатамі за два месяцы вайны ва Украіне. Яны атрымалі значна менш грошай, чым распавядаюць у прапагандысцкіх СМІ. І 

"Толькі на днях прыйшла выплата за другі месяц знаходжаньня там. І калі за першы месяц заплацілі 100 тысяч, то цяпер — 50. Камандаванне патлумачыла гэта падзеннем курсу долара — выплата разлічваецца з парадку 50 долараў за дзень знаходжання, але робіцца ў рублях па расійскім курсе", — патлумачыў суразмоўца.

10 сакавіка афіцыйны курс долара ў Расіі быў 120 рублёў, а 26 траўня — 56 рублёў. Гэтым і тлумачыцца зніжэнне ваенных выплат.

Службовец Расгвардыі распавёў журналістам, што ў ягоным атрадзе пяць супрацоўнікаў падалі рапарты пра выхад на пенсію. Таксама ён ведае яшчэ мінімум пра пяць байцоў, якія падалі рапарты з адмовай ехаць ва Украіну па іншых прычынах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.