Расчараванасць дэмакратыяй: што хаваецца за прывабнасцю дыктатуры — эфір

Павел Усаў / Еўрарадыё

Павел Усаў / Еўрарадыё

Рост папулярнасці правай ідэалогіі сярод заходніх і палітыкаў і выбаршчыкаў і палохае, і ўражвае. Спісваць гэта выключна на спадведную прывабнасць папулізму не выпадае. Магчыма, тут ужо размова ідзе пра так званую “расчараванасць дэмакратыяй”. А ў такіх умовах змагацца за дэмакратычныя каштоўнасці і супрацьстаяць дыктатуры становіцца нашмат больш складаней. 

Ці можна расчаравацца ў дэмакратыі аж да таго, каб аддаць уладу ў рукі аўтарытарных палітыкаў? Якія пагрозы нясе пашырэнне правых ідэалогій у свеце? Што стаіць за вызваленнем Зянковіча і ці магчымыя ў сённяшніх умовах перамовы з лукашэнкаўскім рэжымам? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.