Рада БНР — за больш жорсткія санкцыі
Пра гэта заявіла старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, каментуючы пашырэнне спісу неўязных у ЕС асоб, датычных да палітычных рэпрэсій.
Рада БНР вітае пашырэнне спісу неўязных яшчэ на 19 асоб, датычных да палітычных рэпрэсій у Беларусі. Аднак, на думку старшыні Рады, санкцыі неабходна зрабіць больш жорсткімі.
"Рада БНР паўтарае прапанову, якую мы выказалі адразу пасля падзеяў 19 снежня: усім супрацоўнікам рэпрэсіўнай машыны — КДБ, іншых спецслужбаў, пракуратуры, судоў, незалежна ад іх пасадаў, а таксама членам іх сем’яў, павінен быць забаронены ўезд у Еўрасаюз, ЗША і Канаду, у Турцыю, Украіну і Егіпет (апошнія тры краіны — месца адпачынку іх і іх сем’яў)", — цытуе Івонку Сурвілу Радыё "Свабода".