Рабочы ўпаў у шахту ліфта з 30-га паверха і не пацярпеў
У Кітаі рабочы ўпаў у шахту ліфта з 30-га паверха і не пацярпеў. Пра гэтае здарэнне на будоўлі ў горадзе Гуйчжоў са шчаслівым канцом інфармуе asiaone.com.
А ўсё пачалося з таго, што рабочы выклікаў ліфт і, калі дзверы адчыніліся, зрабіў крок наперад, а там не было кабіны. Рашаючую ролю адыгралі будаўнічыя пальчаткі, якія былі ў мужчыны — ён не разгубіўся і схапіўся за трос, здолеў спыніцца на ўзроўні 8-га паверха. Пасля гэтага рабочы самастойна выклікаў ратавальнікаў, якія і вызвалілі яго з шахты. Меддапамога мужчыне не спатрэбілася.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.