П'яны расіянін зладзіў дэбош на борце самалёта "Белавія"

Пра выпадак у каментары Еўрарадыё распавяла прэс-сакратар кампаніі "Белавія" Ірына Баранава:



Баранава: "Паводле папярэдніх звестак, пасажыр, які зладзіў дэбош на борце, быў у стане алкагольнага ап'янення. Камандзір экіпажа прыняў рашэнне вярнуцца ў аэрапорт вылету дзеля арганізацыі бяспекі астатніх пасажыраў. Да моманту пасадкі самалёта сіламі экіпажа і пасажыраў хуліганскія дзеянні былі спыненыя. Пасля пасадкі паветранага карабля на борт прыбылі супрацоўнікі паліцыі, якія ажыццявілі затрыманне дэбашыра".



Па словах Баранавай, усе падзеі змясціліся ў паўгадзіны.



Фота — belarus-news.eu