Пяць спартсменаў з Расіі атрымалі беларускае грамадзянства
Расіяне "ўжо паказалі сваё майстэрства" / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Пяць спартсменаў з Расіі атрымалі беларускае грамадзянства, паведамляе БЕЛТА. Сцвярджаецца, што яны "ўжо паказалі сваё майстэрства на беларускіх спартыўных арэнах". Расіяне — "прадстаўнікі розных відаў спорту, якія прыбылі ў нашу краіну з Расіі". Якія гэта віды спорту, не ўдакладняецца.
Як вядома, пад санкцыямі з-за агрэсіі Расіі супраць Украіны знаходзіцца не толькі расійскі, але і беларускі спорт. Таму згаданыя расіяне змогуць удзельнічаць ці ў беларускіх, ці ў беларуска-расійскіх спаборніцтвах.