Пуцін прымусіў Лукашэнку сядзець на лаве запасных (відэа)

Кадры сустрэчы двух кіраўнікоў перад хакейным матчам паказаў тэлеканал Russia Today.



Спачатку прэзідэнт Расеі паціснуў руку малалетняму Колю Лукашэнку, затым яго бацьку, які таксама цягнуў руку.
Затым ужо апранутыя ў хакейную амуніцыю ўдзельнікі таварыскага матчу, уключна з самім Аляксандрам Лукашэнкам, вымушаныя былі чакаць прэзідэнта Расеі на лаўцы запасных.



Пуцін выйшаў з распранальні апошнім і стаў поціскам рукі вітаць іншых гульцоў. Аляксандр Лукашэнка яшчэ да набліжэння да яго прэзідэнта РФ гучна заявіў: “Палкоўнік Пуцін прыбыў!”. А праз секунду, нешта абдумаўшы, дадаў: “Як генерал!”.