Пуцін пераблытаў Прыднястроўе з Беларуссю
Здарэнне адбылося на расійскім моладзевым форуме "Селігер".
Расійскі кіраўнік адказваў там на пытанні маладых людзей з Расіі і блізкага замежжа, перадае РосБалт.
Уладзімір Пуцін пераблытаў сцягі непрызнанай Рэспублікі Прыднястроўе і Беларусі. "Што там за сцяг з сярпом і молатам? Беларусы?" — спытаў расійскі кіраўнік. У адказ пачулася скандаванне: "Прыднястроўе! Прыднястроўе!"
На форуме прысутнічалі дэлегаты з Прыднястроўскага рэгіёна Рэспублікі Малдова. Аднак мадэратары не далі дэлегацыі з левабярэжжа Днястра задаць свае пытанні, перадаўшы чаргу сербскай дэлегацыі.
На фота зверху — сцяг Прыднястроўя, знізу — Рэспублікі Беларусь.