Пуцін абвясціў чарговае "перамір'е"

Уладзімір Пуцін / Sputnik
Уладзімір Пуцін абвясціў пра чарговае "перамір'е" ў вайне з Украінай.
Паводле яго, Расія часова спыніць усе баявыя дзеянні "ў дні 80-й гадавіны Перамогі". Пуцінскае "перамір'е" пачнецца апоўначы з 7 на 8 траўня і працягнецца да поўначы з 10 на 11 траўня.
Ён заклікаў украінскі бок зрабіць тое самае ўслед за Расіяй. Пры гэтым у Крамлі загадзя паведамілі, што расійскія войскі будуць адказваць, калі Украіна парушыць спыненне агню, на якое яна яшчэ не пагадзілася.
Раней Пуцін абвяшчаў "перамір'е" на Вялікдзень. Пасля яго заканчэньня ва Украіне паведамілі, што за Вялікдзень расійскія войскі 2900 разоў парушылі абвешчанае спыненне агню. Расія ў сваю чаргу таксама абвінавачвала Украіну ў парушэнні перамір'я.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.