Прызнаны першы выпадак заражэння каранавірусам у Брэсцкай вобласці

Прызнаны першы выпадак заражэння каранавірусам у Брэсцкай вобласці. Пра яго 1 красавіка паведаміў сайт абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. Гэты пацыент ужо быў пад назіраннем у інфекцыйным аддзяленні абласной клінічнай бальніцы, як "кантакт першага парадку". А ў сераду стала вядома пра станоўчы тэст на COVID-19.
Яшчэ раніцай Брэсцкі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі паведамляў, што заражаных няма, а пад медыцынскім назіраннем па дамах знаходзіцца 2 791 чалавек (у Брэсце — 1 256), у бальніцах — 69.
Каранавірус ужо ёсць ва ўсіх абласцях нашай краіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.