Прыпыняе працу праваабарончы праект "Палітвязынка"
У Беларусі працягваюцца рэпрэсіі / spring96.org
Прыпыняе працу праваабарончы праект "Палітвязынка". Пра гэта яго стваральніцы паведамілі ў Instagram. Рашэнне аб прыпыненні працы яны назвалі "цяжкім" і "балючым". А прынятае яно "ў сувязі з апошнімі навінамі".
Напярэдадні стала вядома, што ў РБ "Палітвязынку" прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем".
Праваабарончы праект праіснаваў тры гады. Ён дапамагаў былым палітзняволеным у вяртанні да мірнага жыцця, іх сваякам. Таксама збіралася інфармацыя пра сітуацыю ў жаночых турмах у Беларусі.
Стваральніцы "Палітвязынкі" заклікаюць сваякоў палітычных зняволеных узяць лёсы сваіх блізкіх у свае рукі.