Пры выбуху абсталявання на "Беларуснафце" загінуў рабочы
На свідравіне ў Рэчыцкім раёне каля вёскі Вішнёўка ў ноч на 28 лістапада адбыўся выбух абсталявання. Пры гэтым загінуў 33-гадовы рабочы Уладзімір Цалуйка. У яго засталася жонка і двухгадовая дачка.
Цяжкія траўмы атрымаў яшчэ адзін рабочы. 49-гадовы мужчына з пашкоджанымі нагамі знаходзіцца ў рэанімацыі.
Паводле інфармацыі Следчага камітэта, выбух пнеўмакампенсатара помпы адбыўся падчас рамонту помпавага блока.
Рэчыцкаі райддзел Следчага камітэта займаецца праверкай здарэння. Спецыяльнае расследаванне праводзіць рэгіянальнае падраздзяленне Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы.