Прэзідэнт Польшчы склікае Савет нацыянальнай бяспекі
Анджэй Дуда / pap.pl
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда ў сераду склікае Савет нацыянальнай бяспекі. Пасяджэнне пачнецца а 14-й гадзіне паводле беларускага часу. Напярэдадні Дуда заявіў, што няма дакладных доказаў таго, хто выпусціў ракету, якая ўпала на ўсходзе краіны. Прэзідэнт Польшчы абмеркаваў сітуацыю з генеральным сакратаром NATO. Гаворка ішла пра магчымасць выкарыстання 4-га артыкула Паўночнаатлантычнага альянсу. Анджэй Дуда паразмаўляў і з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам. Апошні, дарэчы, заявіў журналістам, што варта пачакаць "поўнага расследавання", папярэднія ж даныя нібыта адмаўляюць запуск ракет з РФ.
Тым часам у МЗС Польшчы выкліканы расійскі пасол для тлумачэнняў сітуацыі з падзеннем 15 лістапада ракет каля вёскі Пшэводуў, дзе загінулі два чалавекі. Прэм'ер Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў, што для расследавання інцыдэнта запрошаныя міжнародныя эксперты.
У аўторак пасля тэрміновага пасяджэння ўрадавага камітэта ў пытаннях нацыянальнай бяспекі і абароны Польшчы было прынятае рашэнне павысіць баявую гатоўнасць некаторых вайсковых частак і іншых сілавых структур на тэрыторыі краіны.
Jestem po rozmowie z @secdef. Usłyszałem zapewnienia, że w każdym momencie możemy liczyć na wsparcie USA. Zwiększamy także poziom gotowości niektórych jednostek wojskowych. Wojsko Polskie monitoruje sytuacje i zapewnia bezpieczeństwo. Apeluję o rozwagę przy komentowaniu sytuacji. pic.twitter.com/pCN18egMYB
— Mariusz Błaszczak (@mblaszczak) November 15, 2022