Прэзідэнт Ізраіля заявіў у Вашынгтоне, што "ўкраінцы гінуць ад іранскай зброі"
Збіты ва Украіне іранскі беспілотнік / twitter.com/kms_d4k
Прэзідэнт Ізраіля Іцхак Герцаг заявіў у Вашынгтоне, што "ўкраінцы гінуць ад іранскай зброі". Ён заклікаў "выкрыць хлусню" іранскіх уладаў, якія адмаўляюць пастаўкі баявых беспілотнікаў у РФ. І падкрэсліў, што ад іх гінуць мірныя жыхары Украіны, піша voanews.com.
Герцаг паказаў здымкі дронаў, збітых ва Украіне. На іх бачныя карпусы, маторы беспілотнікаў, ідэнтычныя іранскім. Расіяне для маскіроўкі пішуць на іх "Герань-2". Прэзідэнт Ізраіля заявіў, што яго краіна валодае вялікім аб'ёмам доказаў і гатовыя іх прадаставіць. У прыватнасці, іх атрымае падчас сустрэчы прэзідэнт ЗША Джо Байдэн.
"Свет павінен адкрыць гэтую праўду і задаць Ірану гэтыя пытанні, — кажа Іцхак Герцаг. — Ці можа міжнародная супольнасць дамаўляцца з Іранам, калі яны паскорана прасоўваюцца да стварэння ядзернай бомбы і адначасова робяць іншыя жудасныя рэчы".
Напярэдадні ў горадзе Захедан былі забітыя іранскія сілавікі (палкоўнік і генерал), якія якраз адказвалі за пастаўкі беспілотнікаў у Расію. Супраць Ірана ўводзяцца санкцыі.