Праваабаронцы паведамляюць пра ператрусы на "хіміі" ў Круглым

Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу / Ілюстрацыйнае фота intex-press.by
Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу / Ілюстрацыйнае фота intex-press.by

На "хіміі" ў Круглым напярэдадні прайшлі ператрусы і допыты, паведамляюць праваабаронцы. Тут адбываюць тэрміны 10 палітвязняў.

Паводле дадзеных праваабаронцаў, ператрусы і допыты праводзілі супрацоўнікі КДБ. З адным з палітвязняў яны размаўлялі каля 12 гадзін.

Нагадаем, раней з'явілася інфармацыя пра ператрусы на "хіміі" ў Ваўкавыску і Магілёве. У першай папраўчай установе адкрытага тыпу знаходзяцца 9 палітвязняў, у другой — каля 20. У Магілёве зняволеных праз ператрусы нават не выпусцілі на працу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.