Сілавікі правялі ператрусы на "хіміі" ў Ваўкавыску і Магілёве
17 лютага сілавікі правялі ператрус на "хіміі" ў Ваўкавыску — у папраўчай ўстанове адкрытага тыпу № 29. Як паведамляюць праваабаронцы, туды прыехалі супрацоўнікі КДБ. Вядома, што ў згаданай папраўчай установе адбываюць свае тэрміны дзевяць палітычных зняволеных.
Пазней стала вядома, што ператрусы адбываліся ў палітвязняў у папраўчай установе адкрытага тыпу № 43 у Магілёве. Іх там два дзясяткі. З-за ператрусаў палітвязняў не выпусцілі на працу.