Пратэстовец з відэа Еўрарадыё: я агаліў грудзі і кажу сілавіку "Страляй!"

Адшукаўся пратэстовец з відэа Еўрарадыё, які падчас шэсця на Курапаты 1 лістапада расшпіліў куртку перад сілавіком, які быў са зброяй. З ім паразмаўляла "Наша ніва". 35-гадовы Раман працуе ў сферы будаўніцтве і жыве недалёка ад месца, дзе праходзіла калона пратэстоўцаў. "Я быў абсалютна цвярозы", — расказвае ён.
"Проста неяк назапашаная незадаволенасць вылілася…, — расказвае Раман. — І я агаліў грудзі і кажу сілавіку: "Страляй!". Ён адказваў штосьці кшталту "Разыходзьцеся!".
Мужчына кажа, што яму страшна не было, ён быў упэўнены, што сілавік не стане страляць: "Неяк захацелася паказаць ім, што людзі іх не баяцца". Пасля нейкая дзяўчына адцягнула яго ад таго месца. Рамана ўсё ж схапілі, але адпусцілі. "Ідзі далей адсюль", — сказаў адзін з сілавікоў.
За няпоўны тыдзень відэа Еўрарадыё на YouTube набрала больш за 300 тысяч праглядаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.