Пракуроры дазналіся: жывёлавод не быў у адпачынку 3 гады. І адправілі адпачываць
Адпачынак, фота ілюстрацыйнае
Пракуроры адправілі ў адпачынак жывёлавода, які тры гады быў без адпачынку. Мужчына працаваў на ферме ў Віцебскай вобласці.
Паводле Працоўнага кодэкса, для кожнага работніка прадугледжаны штогадовы адпачынак з захаваннем заробку.
"Пры гэтым наймальнік абавязаны даваць работніку працоўны адпачынак, як правіла, на працягу кожнага працоўнага года", — кажуць у пракуратуры.
Цяпер жывёлавод з фермы на Віцебшчыне можа адпачываць за ўсе тры цяжкія гады працы. Часам нават пракуроры прыносяць добрыя навіны.