Пракуратура просіць аднавіць на працы звольненага рабочага

Таксама яна просіць спагнаць сярэдні заробак з прадпрыемства за час вымушанага прагулу і вынесці па справе Бандарэвіча новае судовае рашэнне.

12 студзеня мужчыну звольнілі за прагул. Юрыст незалежнага прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Аляксей Яўгенаў кажа, што звальненне было незаконным. Па яго словах, пад загадам аб выхадзе на працу ў выходны дзень Бандарэвіч не распісваўся і згоды на працу ў гэты дзень яго ніхто не пытаў. Пагатоў, што завод у гэты дзень быў выходны.

Юрыст кажа, што касацыйны пратэст пракуратуры мусіць станоўча паўплываць на адмену судовага рашэння. Ён спадзяецца, што рабочага адновяць на працы.