Праходзіць штогадовы дабрачынны збор на дапамогу пацярпелым беларускам

Збор прымеркаваны да Дня салідарнасці жанчын у барацьбе за свае правы

Збор прымеркаваны да Дня салідарнасці жанчын у барацьбе за свае правы / stranafund.org

Праходзіць штогадовы дабрачынны збор на дапамогу пацярпелым беларускам. Акцыю арганізаваў праект "Хуткая гуманітарная дапамога" (фонд BYSOL, грамадская кампанія By_Help, фонд "Краіна для жыцця", праваабарончая ініцыятыва Dissidentby). Яна прымеркавана да 8 сакавіка, Дня салідарнасці жанчын у барацьбе за свае правы.

"Многія беларускія жанчыны сёння сутыкаюцца з цяжкасцямі: хтосьці яшчэ ў зняволенні, хтосьці ўжо на волі, але мае патрэбу ў падтрымцы. Ім даводзіцца пачынаць жыццё нанова, спраўляцца з наступствамі перажытага і клапаціцца пра сваё здароўе", пішуць арганізатары. Яны плануюць сабраць 8 тысяч еўра. На кожную жанчыну плануецца выдаткаваць каля 150 еўра.

Праходзіць штогадовы дабрачынны збор на дапамогу пацярпелым беларускам
t.me/dissidentBY/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.