Прадаюць гарналыжны комплекс "Лагойск"
"Лагойск" прадаюць за 7 мільёнаў долараў / logoysk.by
Першы ў Беларусі гарналыжны спартыўна-аздараўленчы комплекс "Лагойск" спрабуюць прадаць. Яго выставілі на аўкцыён. Таргі прызначылі на 1 лістапада. Пачатковы кошт — амаль 24 млн рублёў (7,3 млн долараў).
Прадаюць гасцявыя дамы, сауну, лазню з трэнажорнай залай, пункт пракату на 1500 наведвальнікаў, парк вяровачных забаў, дзіцячыя гарадкі, мэблю і музычнае абсталяванне, атракцыёны, снегавыя гарматы і гарналыжныя трасы.