Прадавачку з "Кнігаўкі" Насту Карнацкую арыштавалі на 13 сутак
На 13 сутак адміністрацыйнага арышту асудзілі Насту Карнацкую — прадавачку кнігарні "Кнігаўка", затрыманую разам з Андрэем Янушкевічам. Яе вінавацілі ў "дробнымае хуліганстве".
Ператрус у "Кнігаўцы" адбыўся ў дзень яе адкрыцця — 16 траўня. Спярша ў кнігарню прыйшлі дзяржаўныя прапагандысты, якія чапляліся да дырэктара кнігарні і выдаўца Андрэя Янушкевіча, а потым сілавікі. Пасля ператрусу яны затрымалі супрацоўнікаў кнігарні. Таксама яны забралі 200 выданняў, сярод якіх 15 плануюць аддаць на экспертызу.
17 траўня Андрэю Янушкевічу прысудзілі 10 сутак.