Хлусня ў рэкламе медыкаментаў і постгрыпозны тэмпературны хвост — Стрым

Мая Церакулава

Мая Церакулава / Архіў

Перахварэўшы на грып, людзі працягваюць адчуваць слабасць, якая збівае з ног і перашкаджае вярнуцца да звыклага рытму. На тэрмометры 37,4°С, тэмпература трымаецца ўжо не першы тыдзень пасля хваробы. Тым часам рэклама па тэлевізары прапануе лекі ад усяго на свеце, і здаецца, што вось-вось мы ўсе станем несмяротнымі.

Што такое постгрыпозны тэмпературны хвост? Адкуль ён "расце" і ці трэба з ім нешта рабіць? Як жыць, калі тэмпература пасля грыпу не збіваецца некалькі тыдняў і пра што хлусіць рэклама медыкаментаў?

Пра гэта і іншыя вострыя тэмы, звязаныя з нашым здароўем, гутарым у эфіры з доктаркай-педыятркай Маяй Церакулавай.

Эфір пачнецца ў 13:00 па Мінску. Задавайце пытанні!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.