Пра Меркель, мігрантаў і рэферэндум гаворым з Паўлам Латушкам
Следам за тэлефанаваннем выканаўцы абавязкаў канцлера Германіі Меркель у Мінск пра неабходнасць дыялогу з беларускім рэжымам наконт вырашэння міграцыйнага крызісу заявіў прэзідэнт Літвы Наўседа. І хоць Захад ніякім чынам не дэманструе гатоўнасць адмовіцца ад санкцыйнай палітыкі, прывід магчымага дыялогу становіцца ўсё больш заўважным.
Ці можна званок Меркель і заяву прэзідэнта Літвы лічыць за гатоўнасць ЕС да пачатку дыялогу з беларускім рэжымам? Ці стане такі дыялог легітымізацыяй Лукашэнкі Захадам? Чаму апаненты рэжыму лічаць неабходным удзел беларусаў у канстытуцыйным рэферэндуме? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка.