Польшча падымала самалёты, каб збіваць расійскія дроны

Дроны, ілюстрацыйнае фота / futurezone.at
У ноч на 10 верасня падчас атакі на Украіну расійскія беспілотнікі шматразова парушылі паветраную прастору Польшчы. Польскія вайскоўцы назвалі гэтае парушэнне беспрэцэдэнтным па маштабах.
"Гэта акт агрэсіі, які стварыў рэальную пагрозу для нашых грамадзян", — заявіла аператыўнае камандаванне польскага войска ў сацсетках. Паведамляецца, што ў польскай паветранай прасторы было зафіксавана больш за дзесяць дронаў.
Для абароны Польшчы ў неба была паднятая не толькі польская авіяцыя, але і самалёты NATO. Некалькі дронаў былі збітыя, бо польскае камандаванне прыняло рашэнне "нейтралізаваць" беспілотнікі, якія ўяўляюць пагрозу. Цяпер ідзе пошук абломкаў збітых дронаў. Адзін са збітых дронаў знайшлі каля Бялай Падляскай у Люблінскім ваяводстве.
Акрамя таго, уначы была закрытая паветраная прастора над аэрапортамі Жэшува, Любліна, Модліна і Варшавы.
"З моманту парушэння паветранай прасторы РП я знаходжуся ў пастаянным кантакце з віцэ-прэм'ерам, міністрам нацыянальнай абароны і камандуючымі ва Узброеных Сілах РП. Я ўдзельнічаў у нарадзе ў аператыўным камандаванні Узброеных Сіл. У бліжэйшы час я правяду нараду, на які прыедзе кіраўнік урада. Бяспека нашай Радзімы з'яўляецца галоўным прыярытэтам і патрабуе цеснага ўзаемадзеяння", — пракаментаваў гэтыя падзеі польскі прэзідэнт Караль Наўроцкі.
Od momentu wystąpienia naruszeń przestrzeni powietrznej RP pozostaję w stałym kontakcie z wicepremierem, Ministrem Obrony Narodowej i najważniejszymi dowódcami w Siłach Zbrojnych RP. Brałem udział w odprawie w Dowództwie Operacyjnym Rodzajów Sił Zbrojnych.
— Karol Nawrocki (@NawrockiKn) September 10, 2025
W BBN niebawem…
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.