Полк Каліноўскага ўзнагародзілі Сталёвым крыжам "За вашу і нашу свабоду"
Каліноўцаў узнагародзілі Сталёвым крыжам "За вашу і нашу свабоду" / прэс-служба палка Каліноўскага
Полк імя Кастуся Каліноўскага 14 сакавіка быў узнагароджаны Сталёвым крыжам "За вашу і нашу свабоду". Узнагароду прымаў асабіста камандзір палка — Павел "Дзядзька" Шурмей, паведамляе прэс-служба ПКК.
Узнагароджанне адбылося ў Дзень украінскага добраахвотніка. Сталёвы крыж "За вашу і нашу свабоду" — гэта найвышэйшаыя калектыўная ўзнагарода Украіны. Яе ўручылі ўсім замежным добраахвотнікам-абаронцам Украіны.
Урачыстасць адбылася ў Кіеве на Міжнародным форуме "Адзінства і падзяка". Падчас форуму падкрэслілі значнасць добраахвотніцкага руху, а таксама ўдзел замежных добраахвотнікаў у барацьбе за незалежнасць Украіны.
Каліноўцаў узнагародзілі Сталёвым крыжам "За вашу і нашу свабоду" / прэс-служба палка Каліноўскага
Каліноўцаў узнагародзілі Сталёвым крыжам "За вашу і нашу свабоду" / прэс-служба палка Каліноўскага