Полк Каліноўскага аб'явіў набор у механізаванае падраздзяленне
Каліноўцы на фронце / t.me/belwarriors/
Полк Каліноўскага аб'явіў набор у механізаванае падраздзяленне. Сярод патрабаванняў да кандыдатаў (узрост ад 18 да 59 гадоў) — "веды ў галіне тэхнічнай эксплуатацыі і кіравання буйнагабарытных транспартных сродкаў" і досвед вайсковай службы на баявой і спецыялізаванай тэхніцы.
Механізаванае падраздзяленне палка Каліноўскага ўжо дзейнічае пэўны час. У траўні сёлета яно "праводзіла разведку месцаў знаходжання тэхнікі". Тады была эвакуяваная самаходная артылерыйская ўстаноўка і адрамантаваны танк Т-72Б.