Полк Каліноўскага абвясціў збор на лячэнне двух цяжкапараненых байцоў

Параненыя каліноўцы

Параненыя каліноўцы / Полк Каліноўскага

Полк Каліноўскага абвясціў збор на лячэнне двух байцоў, якія атрымалі цяжкія ранненні ў баях пад Бахмутам у студзені 2023 года. Іх тэхніка выйшла з ладу, а варожы дрон выявіў групу. Пасля гэтага пачаўся танкавы абстрэл.

Як паведамляецца на сайце палка, абодва цяпер праходзяць складанае лячэнне ў ЗША.

Адзін з байцоў атрымаў цяжкія раненні левай рукі і нагі. Пры эвакуацыі яго некалькі разоў давялося рэанімаваць. У ЗША ён перанёс ужо некалькі дзясяткаў аперацый. "У яго адсутнічае частка прамянёвай косткі, пашкоджаныя нервы і мышцы. Каб ступня захоўвала правільнае становішча, у яе ўкруцілі дзясяткі шрубаў, бо нерв не кантралюе нагу. Каб вярнуць руцэ хоць нейкую рухомасць, лекарам давялося пайсці на крайні крок — ахвяраваць мезенцам",паведамляюць у палку.

Другі каліновец страціў частку кішэчніка ад выбуху гранаты: "Цяпер яго брушная паражніна застаецца адкрытай, і ён харчуецца праз спецыяльныя дазатары і кропельніцы. Яму трэба будзе прайсці яшчэ адну аперацыю".

Праз бюракратыю, адзначаецца ў паведамленні, каліноўцы не атрымліваюць заробку, а падтрымка фонду, які іх эвакуяваў, спынілася.

Полк Каліноўскага спадзяецца сабраць 500 000 грыўняў, каб забяспечыць аперацыі і рэабілітацыю байцоў.

Monobank: https://send.monobank.ua/jar/d8t3K3qAC
Фонд: https://kalinouski.org/support/#tabs-2 (дадайце да мэты збору, што даслалі грошы на рэабілітацыю)
PayPal: [email protected]

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.