Плюс адно беларускае радыё: сустракайце Litradio — медыя пра літаратуру
Павел Анціпаў / Еўрарадыё
Перазапускаецца Litradio. Гэта будзе медыя пра сучасную беларускую літаратуру. Новыя вершы, эсэ, апавяданні і ўрыўкі з раманаў беларускіх пісьменніц і пісьменнікаў. А таксама крытыка, рэцэнзіі ды падкасты.
Навошта патрэбнае Litradio і ці да літаратуры сёння ўвогуле? Як ужо сёння пішуць кнігі пра наш час, якімі героямі могуць быць Франак Вячорка і Грыгорый Азаронак? Размаўляем пра гэта з кіраўніком Litradio Паўлам Анціпавым.