Перайменавалі факультэт, назву якога не змог вымавіць Лукашэнка
Лукашэнка ў Віцебскім дзяржуніверсітэце / прэс-служба Лукашэнкі
У Віцебскім дзяржуніверсітэце перайменавалі факультэт з "мацернай" назвай. Гэта заўважыў мясцовы паблік "Віцебск, я гуляю".
Раней факультэт насіў назву "гуманітарыстыкі і моўных камунікацый". Пачас візіту ў ВНУ ў верасні 2024-га Аляксандр Лукашэнка не змог вымавіць назву факультэта і абазваў яе "мацернай".
Цяпер гэтае падраздзяленне перайменавалі ў факультэт гуманітарных ведаў і камунікацый.
Лукашэнка нярэдка заяўляе, што ў назвах ВНУ ўжываюць "мацерныя" словы. Так, у лістападзе 2024-га ён назваў мацернай назву Мінскага лінгвістычнага ўніверсітэта і прапанаваў вярнуць назву "ін'яз".