Павел Вінаградаў: У камеры на 15 ложкаў — 24 чалавекі
Так апісвае ўмовы ўтрымання ў СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага актывіст кампаніі "Гавары праўду!" Павел Вінаградаў.
Пра "перанасяленні" ў СІЗА Павел паведаміў у лісце сваёй дзяўчыне. Следчых дзеянняў з ім адпошнім часам не праводзіцца, на хадайніцтва адваката наконт змянення меры стрымання адказу пакуль не было.
Нагадаем, 4 студзеня пасля правядзення ператрусу на кватэры Вінаградава яго забралі на допыт, пасля якога змясцілі пад варту на "Валадарку". 11 студзеня Паўлу прад'явілі абвінавачванне па частках 1 і 2 артыкула 293 КК РБ (арганізацыя і ўдзел у масавых беспарадках), паведамляе zapraudu.info.