Пасля сямі сутак арышту выйшаў экс-палітвязень Рамуальд Улан
Рамуальд Улан / фота з яго старонкі ў Фэйсбуку
Пасля сямі сутак арышту выйшаў экс-палітвязень, смаргонскі актывіст Рамуальд Улан.
На сваёй старонцы ў Фэйсбуку Улан напісаў: "Пасля 7 сутак ізалятара... Па тых жа падставах, як і раней (пасты, фоткі за 2021 і 2020 год!!!)". Ён плануе закрыць свае сацсеткі, "каб зноў чагосьці не знайшлі тады яшчэ дазволенага, а цяпер забароненага".
Рамуальд Улан — былы заснавальнік і выдавец "Новай газеты Смаргоні". У студзені 2021 года яму прысудзілі 2,5 года "хіміі", абвінаваціўшы ў распаўсюдзе заведама непраўдзівых звестак, якія ганьбяць гонар і годнасць міліцыянтаў. У траўні 2023-га яго вызвалілі па амністыі.
Пасля выхаду на волю Улана двойчы затрымлівалі. Агулам яму прызначылі 10 сутак арышту паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).