Пасля 15 сутак на волю выйшаў Арцём Маёраў
Журналіст Арцём Маёраў выйшаў на волю пасля 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
Яго затрымалі 18 траўня ў будынку, дзе месціцца офіс TUT.by. Акурат тады ў рэдакцыю прыйшлі сілавікі з ператрусам па "справе TUT.by".
Судзілі журналіста за "дробнае хуліганства" ў аддзяленні міліцыі. Арышт ён адбываў на Акрэсціна.