Парывісты вецер, дождж і навальніцы прагназуюць у Беларусі на сераду

Дождж, ілюстрацыйнае фота / pexels.com
У сераду, 16 ліпеня, у Беларусі ўначы прагназуецца пераменная воблачнасць, у асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы.
Удзень будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы, пры навальніцах месцамі — моцныя залевы. Вецер будзе заходні ўмераны, пры навальніцах — парывісты, удзень месцамі моцны парывісты, да 15-20 метраў за секунду. Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.
Уначы тэрмометры пакажуць 12-18 градусаў вышэй за нуль. Удзень прагназуецца ад +20 па захадзе да +29 градусаў па паўднёвым усходзе.
Падобнае ж надвор'е чакаецца ў Беларусі і ў чацвер.
А ў пятніцу, 18 ліпеня, над тэрыторыяй краіны чакаецца фармаванне цыклона. Сіноптыкі прагназуюць моцныя дажджы, У асобных раёнах навальніцы, магчымы град. Вецер будзе пераменных напрамкаў умераны, пры навальніцах — парывісты, у асобных раёнах — моцны парывісты. Тэрмометры ўдзень пакажуць ад +17 па захадзе да +26 па паўднёвым усходзе.


Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.