Парваная гісторыя: ад забароны кніг і СМІ да помнікаў правадырам — эфір
Аляксандр Фрыдман / CNplus
Візіт канцлера Германіі Мерца ў Вашынгтон да прэзідэнта ЗША Трампа атрымаўся па выніку не вельмі ўдалым. Ці — вельмі няўдалым. Тут ужо як хто будзе ацэньваць. Але відавочна, што Мерц не толькі не дасягнуў галоўнай мэты візіту (як яна агучвалася ў СМІ) і не дамогся абяцанняў пашырэння падтрымкі Украіны з боку ЗША, але яшчэ і нарваўся на блюзнерства Трампа ў звязку з высадкай саюзнікаў і адкрыцём другога фронту.
Якія высновы былі зробленыя кіраўніцтвам Германні і іх саюзнікамі па кааліцыі падтрымкі Украіны па выніку візіта Мерца да Трампа? Ці спадабаецца “сябру Сі” ідэя Лукашэнкі паставіць яму помнік у Мінску і калі дойдзе да помнікаў самому Лукашэнку? Што стаіць за флэшмобам вучняў з парванымі экзаменацыйнымі білетамі па гісторыі Беларусі і прычым тут падзеі мінулага стагоддзя ў нацыскай Германіі? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.