Парасон не забылі? На пачатку тыдня беларусаў накрыюць дажджы

На фота — ваш аксэсуар на бліжэйшыя дні.

На фота — ваш аксэсуар на бліжэйшыя дні. / unsplash

Сіноптыкі расказалі, якім надвор’ем пачнецца наступны тыдзень.

У панядзелак, 23 чэрвеня, будзе воблачна, а па захадзе пройдуць кароткія дажджы. Месцамі будзе грымнець навальніца, якая прыйдзе ў камплекце з парывістым ветрам. Уначы асабліва не пагуляеш, будзе прахалодна: +5..+11°С. Затое днём — цёпла, і асабліва на захадзе. У асноўным тэмпература падымецца да +18..+24°С, а па паўднёва-заходзе да +25..+29°С.

А ў наступныя дні на нашае надвор’е будзе ўплываць цыклон, цэнтр якога перамяшчаецца з поўдня Швецыі на Фінскую затоку.

У аўторак, 24 чэрвеня, зноў воблачна. А дажджы пройдуць ужо не толькі ў Гродне, але і на большай частцы тэрыторыі краіны. У асобных раёнах навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +9..+16°С. Удзень таксама не спякотна: максімум +15°С на поўначы і да +23°С па поўдні.

У сераду, 25 чэрвеня, зноў воблачна і зноў дажджы з навальніцамі. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +8..+14°С, максімальная днём складзе ад +14°С па поўначы да +23°С па паўднёвым заходзе Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.