Парад фэйкаў ад Пуціна. Квіз па прапагандзе тыдня
Нехта зашмат хлусіць / euroradio.fm
Беларускія дзяржаўныя СМІ ўслед за расійскімі некалькі дзён запар рэтранслявалі заявы Уладзіміра Пуціна з яго прамой лініі. Сярод іх, вядома ж, было шмат фэйкаў і адкрытых маніпуляцый.
Еўрарадыё сабрала самыя адыёзныя заявы. Як іх можна праверыць і, магчыма, абвергнуць? Разбіраемся ў новым квізе Еўрарадыё па прапагандзе тыдня.