Памёр Тоўб Хупер — рэжысёр “Тэхаскай разні бензапілой”

Памёр Тоўб Хупер — рэжысёр “Тэхаскай разні бензапілой”

Памёр Тоўб Хупер — амерыканскі рэжысёр фільмаў жахаў, якія сталі ўзорамі гэтага жанру. Фільм “Тэхаская разня бензіпілой”, які выйшаў у 1974 годзе, зрабіў у свой час сапраўдны фурор і прынёс салідныя касавыя зборы.

Таксама Хупер зняў “Палтэргейст”, асобныя эпізоды серыялу “Выкрадзены”, “Байкі са склепу”.

Тоўбу Хуперу было 74 гады, паведамляюць замежныя СМІ. Прычыны яго смерці пакуль не вызначаныя.