Былы сябра страйкама "Беларуськалія" загінуў, ваюючы за Расію

Дзмітрый Сідарчук 

Дзмітрый Сідарчук  / t.me/stachkom

На вайне ва Украіне загінуў былы сябра страйкама "Беларуськалія". Ён ваяваў як найміт на баку Расіі.

Імя Дзмітрыя Іванавіча Сідарчука (1980 года нараджэння) у спісе загінулых наймітаў расійскай арміі заўважыў тг-канал "Витебск, я гуляю!"  

Яго імя, прозвішча і дата нараджэння супадаюць з персанальнымі звесткамі былога работніка салігорскага камбіната "Беларуськалій". У кастрычніку 2020-га ён далучыўся да страйкавага камітэта. У лістападзе 2020-га Сідарчук быў у ліку страйкоўцаў, якіх затрымалі падчас экскурсіі ў Косаўскі палац і аштрафавалі.

Паводле звестак украінскага праекта, беларус загінуў 26 траўня 2025 года.

Таксама тг-канал паведамляе пра гібель яшчэ трох жыхароў Віцебскай вобласці, якія ваявалі на баку расійскіх агрэсараў:
Алег Бандарэнка (31.07.1979) з Віцебска,
Аляксандр Звераў (27.12.1999) з Наваполацка,
Дзмітрый Зямянцаў (02.01.1981) з Оршы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.