Памёр народны артыст Беларусі Міхаіл Казінец
30 снежня памёр народны артыст Беларусі Міхаіл Казінец, паведамляе прэс-служба Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Дырыжору, педагогу было 83 гады. Адзначаецца, што Казінец "быў адной з самых значных постацяў у гісторыі беларускага музычнага мастацтва апошніх дзесяцігоддзяў".
Шмат гадоў Міхаіл Казінец кіраваў Дзяржаўным акадэмічным народным аркестрам Рэспублікі Беларусь імя Жыновіча, быў рэктарам Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі (цяперашняй Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі).