Памёр Народны артыст Беларусі дырыжор Міхаіл Фінберг
На 75-м годзе жыцця памёр дырыжор, Народны артыст Беларусі Міхаіл Фінберг, паведамляе тэлеканал АНТ. Вядома, што апошнія дні маэстра быў у лякарні.
Ад 1987 года Фінберг быў мастацкім кіраўніком — дырэктарам Дзяржаўнага канцэртнага аркестра Беларусі. Маэстра актыўна займаўся папулярызацыяй беларускай музыкі і паэзіі: ён быў адным з ідэйных натхняльнікаў Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне.
Фінберг першым з прадстаўнікоў Беларусі змог выступіць на "Еўрабачанні". У 1995 годзе музыкі пад яго кіраўніцтвам дапамагалі Філіпу Кіркораву.
Маэстра быў узнагароджаны ордэнам Францішка Скарыны, атрымаў званне Народнага артыста Беларусі, быў ганаровым грамадзянінам Мазыра.