Памёр дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Лаўрыненка
Памёр дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Лаўрыненка. Яму было 60 гадоў. Прычыны смерці не называюцца.
Лаўрыненка быў намеснікам кіраўніка камісіі па нацыянальнай бяспецы. У Палаце прадстаўнікоў ён прадстаўляў Бярэзінскую акругу №61.
Дарэчы, у Палаце гэтага склікання за час яе дзейнасці памірае ўжо другі дэпутат. 5 кастрычніка 2020 года памёр 63-гадовы Леанід Пісанік, які ўваходзіў у экалагічную камісію.