Палова Севераданецка захопленая расійскімі войскамі, баі ідуць у цэнтры

Наступствы абстрэлаў Луганскай вобласці / @luhanskaVTSA
Наступствы абстрэлаў Луганскай вобласці / @luhanskaVTSA

Каля паловы Севераданецка — горада ў Луганскай вобласці, дзе цяпер ідуць самыя жорсткія баі, — знаходзіцца пад кантролем расійскіх войскаў, заявіў кіраўнік Северодонецкай раённай адміністрацыі Раман Уласенка.

Баі ідуць ужо ў цэнтры горада.

"Першы штурм у іх быў няўдалы, іх удалося выбіць з горада. Другі раз яны, калі выйшлі на ўскраіны, ім удалося замацаваць і стварыць пэўны плацдарм. Геаграфічна, па перыметры, штурмавыя дзеянні адбываліся адразу з трох кірункаў", — расказаў Уласенка.

Паводле яго слоў, горад цяпер паралізаваны. Дастаўка гуманітарных дапамогі мірным жыхарам і эвакуацыя зрабіліся немагчымымі. Раней раніцай кіраўнік Луганскай вайсковай адміністрацыі Сяргей Гайдай казаў, што"сітуацыя звышскладаная — частка Севераданецка кантралюецца расіянамі". Генштаб УСУ таксама раніцай перадаваў, што расіяне засяродзілі намаганні на данецкім кірунку, каб усталяваць кантроль над Севераданецкам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.