Палітзняволеную маці траіх дзяцей судзяць за салідарнасць з палітвязнямі

Вікторыя Дамастой / t.me/viasna96
У Гродзенскім абласным судзе 9 снежня пачынаецца суд над палітзняволенай маці траіх непаўнагадовых дзяцей.
Як паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна", 45-гадовую Вікторыю Дамастой першы раз затрымалі напрыканцы студзеня, калі супрацоўнікі КДБ зладзілі масавы хапун за прадуктовую дапамогу ад ініцыятывы INeedHelpBY. Падставай для затрымання сталі лісты і грашовыя пераводы палітвязням.
Тады жанчыну не ўзялі пад варту. Падчас ператрусу ў яе толькі забралі тэхніку і грошы. Тэхніку накіравалі на экспертызу, і пасля гэтага, 20 красавіка Вікторыю ўзялі пад варту. Ёй інкрымінавалі пяць артыкулаў Крымінальнага кодэксу: арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), арт. 367 (паклёп на Лукашэнку), арт. 342 (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
Яе справу будзе разглядаць суддзя Юрый Казакевіч.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.