Палітвязень Рыгор Кастусёў трапіў на абследаванне ў шпіталь
Рыгор Кастусёў / Еўрарадыё
У шпіталь на абследаванне трапіў палітзняволены кіраўнік Партыі БНФ Рыгор Кастусёў. Пра гэта ў Фэйсбуку паведаміў ягоны зяць Зміцер Антончык.
У лякарні Кастусёў знаходзіцца з 27 красавіка.
Рыгора Кастусёва асудзілі да 10 гадоў калоніі па справе аб змове і спробе дзяржаўнага перавароту. У зняволенні ў яго абвастрыліся праблемы са здароўем: у палітыка выявілі анкалагічнае захворванне.