Палескі дзяржуніверсітэт будзе навучаць “упраўдомаў”
Палескі дзяржаўны ўніверсітэт, які месціцца ў Пінску, будзе навучаць “упраўдомаў”. Пры ўніверсітэце адкрылі адмысловыя курсы падвышэння кваліфікацыі старшыняў праўлення таварыстваў уласнікаў і арганізацый забудоўшчыкаў. Выкладаць на курсах будуць практыкуючыя спецыялісты ЖКГ, будаўнічых арганізацыяў і фінаддзела Пінскага гарвыканкама.